Аналітык: Наступае Нафтагедон, усе мы павінны яго баяцца


Сусветныя рынкі ўсё яшчэ знаходзяцца ў «смяротнай спіралі», мяркуе аналітык карпарацыі «Citigroup» Джонатан Стабс.

Гэтая спіраль закручваецца дзякуючы чатыром фактарам: плывучы долар, больш нізкія цэны на сыравіну, слабы гандаль і запавольванне эканамічнага росту на рынках, што развіваюцца.

«Слушна меркаваць, што яшчэ адзін год з моцным доларам і нізкімі цэнамі на сыравіну будзе, падобна, спрыяць зацягванню пятлі. Гэта будуць вельмі цяжкія ўмовы для палітыкаў на рынках і ў краінах, якія развіваюцца, каб спыніць рызыку падзення», – заявіў аналітык.

Пры гэтым сцэнары, які Джонатан Стабс называе Нафтагедон, па прычыне рызыкі падзення могуць пацярпець карпарацыйныя прыбыткі і рынкі капіталаў.

«Мы ўсе павінны баяцца Нафтагедону», – кажа аналітык «Citigroup» і тлумачыць, што глабальная рэцэсія знішчыць месцы, у якіх можна будзе надзейна схаваць капітал.

НМ, belsat.eu, паводле Bloomberg

Стужка навінаў