Amnesty International: Свабода меркавання ў Беларусі моцна абмежавалася


Аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя распавядае пра складанасці працы беларускіх журналістаў і суды за супрацу з «Белсатам».

У справаздачы Amnesty International Report 2014/15

гаворыцца, што свабода выражэння свайго меркавання ў Беларусі моцна абмежавалася.

«СМІ па-ранейшаму ў значнай ступені пад кантролем дзяржавы і выкарыстоўваліся, каб дыскрэдытаваць палітычных апанентаў. Незалежныя СМІ праследаваліся, блогеры і журналісты прыцягваліся да адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці. Дзяржаўныя гандлёвыя кропкі адмаўлялі ў распаўсюдзе незалежным перыядычным выданням, а інтэрнэт-актыўнасць знаходзіцца пад пільным кантролем», – напісана ў справаздачы.

У прыклад прыводзіцца суд над незалежнай журналісткай Марынай Маўчанавай, артыкул якой быў апублікаваны на старонцы Belsat.eu. 25 верасня суд Бабруйску пакараў яе на 32 базавых велічыні, што на той момант складала каля 450 $.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў