«Амкадор» атрымае кітайскі крэдыт


Крэдыт Экспартна-імпартнага банка Кітая ў суме 192 млн 713,7 тыс. USD будзе прадастаўлены ТАА «Амкадор-Маш» на будаўніцтва заводу спецмашынаў у Калодзішчах (Менскі раён). Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня № 563. «АСБ Беларусбанк» вызначаны банкам-агентам па абслугоўванні крэдыту.

Беларускі Мінфін і Экспартна-імпартны банк Кітай падпісалі пагадненне аб крэдыце яшчэ 15 траўня.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць разлікі па крэдыту за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на бягучы і наступныя фінансавыя гады на абслугоўванне і пагашэнне вонкавага дзяржаўнага доўгу.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў