Амерыканцы распрацавалі мабільную электрамагнітную «гармату» супраць дронаў


Мабільная “гармата” на пікапе “Chevrolet Colorado”

Кампанія «Sierra Nevada Corporation» абвясціла пра распрацоўку мабільнага комплексу, які дазволіць знішчаць дроны на хуткасці 80 км/г.

Комплекс «X-Madis» усталяваны на пікапе «Chevrolet Colorado». Ён складаецца з аптыка-электроннай сістэмы распазнавання цэляў, абсталявання радыёэлектроннай барацьбы і бартавога камп’ютара. Падчас руху сістэма можа знайсці дрон на небе і накіраваць на яго электрамагнітныя памехі, паведамляе «Defense News».

На сённяшні дзень ужо распрацаваныя супрацьдронавыя ружжы, стацыянарныя выпраменьвачы і беспілотнікі, якія могуць супрацьдзеяць дронам.

У красавіку стала вядома, што Следчы камітэт Беларусі плануе закупіць дроны «Inspire 2».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў