Амерыканскія штурмавікі «прапішуцца» ў Эстоніі


Прынамсі частка штурмавікоў А-10, якія ЗША абяцалі накіраваць у Еўропу, будуць размешчаныя ў Эстоніі на авіябазе Ямары.

«Лагістыка на месцы, «Хокі» прыбудуць заўтра!» – паведаміў у нядзелю ўвечары ў сваім «Facebook’у» камандуючы ВПС Эстоніі Яак Тарыен.

[vc_single_image image=”368217″ img_size=”large”]

У мінулую пятніцу ЗША паведамілі, што ў Еўропе будуць размешчаны 12 штурмавікоў А-10, аднак дакладнага месца размяшчэння не назвалі.

У сераду на авіябазе Эмарі прызямліўся адзін з найбуйнейшых у свеце транспартных самалётаў ЗША «C-5M Super Galaxy». На гэтым тыдні на авіябазе прызямліліся транспартныя самалёты «Boeing 747-400F». Як паведаміла тады прэс-служба Міністэрства абароны Эстоніі, самалёты дастаўлялі абсталяванне і рыштунак для правядзення ў паветранай прасторы Эстоніі вучэнняў ВПС Эстоніі і ЗША. Вучэнні пачнуцца ў аўторак, 22 верасня.

«А-10 Thunderbolt II» – аднамесны двухрухавіковы штурмавік, які быў распрацаваны ў ЗША для знішчэння танкаў, бронемашын і розных наземных аб’ектаў праціўніка.

[vc_single_image image=”368216″ img_size=”large”]

Расейскім самалётам, які паводле параметраў падобны на А-10, з’яўляецца Су-25, які таксама знаходзіцца на ўзбраенні ВПС Беларусі.

Чытайце таксама >>> «Нам няма куды разварочвацца»: перспектыва стварэння расейскай базы ў Беларусі набліжаецца да рэалізацыі

ЮВ, belsat.eu, паводле rus.postimees.ee

Стужка навінаў