Амерыканскія праваабаронцы заклікаюць ліквідаваць помнікі тых, хто ваяваў за рабства


Праваабарончая арганізацыя «Southern Poverty Law Center» прапануе амерыканскім грамадзянам распаўсюджваць інфармацыю пра неабходнасць ліквідацыі помнікаў тым, хто браў удзел у Грамадзянскай вайне (1861-1865 гг.) на баку Поўдня.

«Дасылайце лісты рэдактарам мясцовых выданняў», – прапануюць праваабаронцы. Паводле іх, ліквідацыя помнікаў да

зволіць зрабіць ЗША «краінай, дзе свабода і справядлівасць будуць аднолькавыя для ўсіх».

Нагадаем, што паўднёвыя штаты выступалі за стварэнне Канфедэрацыі і захаванне рабства.

Сцяг канфэдэратаў 1863-1865 гг.

ЗША на чале з Аўраамам Лінкальнам абвясцілі Поўдзень і іхных лідараў мяцежнікамі, увялі марскую блакаду ды распачалі сухапутную вайсковую аперацыю. Вайна скончылася перамогай паўночных штатаў. Забарона рабства была замацаваная 13-ай папраўкай да Канстытуцыі ЗША.

На цяперашні момант у ЗША каля 1500 помнікаў асобам, якія ваявалі за канфедэратаў і захаванне рабства.

Мапа помнікаў канфэдэратам



Некалькі дзён таму ў горадзе Шарлотсвіль адбыліся сутычкі прыхільнікаў і праціўнікаў зносу помніка канфедэрату, генералу Роберту Лі.

У траўні ў Новым Арлеане помнік генералу Роберту Лі быў дэмантаваны. 60 % мясцовага насельніцтва – афраамерыканцы. Многія з іх лічылі помнік сімвалам расізма.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў