Амерыканскія памежнікі паведамі пра скарачэнне нелегальных мігрантаў на 40 %


Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Міністэрства ўнутранай бяспекі (аналаг беларускага МУС) Джона Кэлі.

Паводле амерыканскага чыноўніка, са студзеня па люты 2017 года колькасць нелегальных мігрантаў, якіх удалося злавіць на амерыкана-мексіканскай мяжы, скарацілася на 40%.

Джон Кэлі звязвае гэта з уступленнем у сілу міграцыйных распараджэнняў Доналда Трампа.

«З моманту прыходу да ўлады прэзідэнта Доналда Трампа мы назіраем рэзкае падзенне колькасці (нелегальных мігрантаў – Заўв. belsat.eu)», – заявіў Кэлі.

«Гэты трэнд мае асаблівае значэнне, улічваючы, што памежна-міграцыйная служба звычайна назірае рост колькасці затрыманняў нелегальных мігрантаў на 10-20 % у студзені і лютым. Замест гэтага мы зафіксавалі скарачэнне з 31578 да 18762 чалавек», – гаворыцца ў заяве кіраўніка амерыканскага МУС.

Сёлета прэзідэнт ЗША падпісаў некалькі распараджэнняў, якія прадугледжваюць больш жорсткія правілы дэпартацыі нелегальных мігрантаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў