Амерыканскія бамбардавальнікі праляцелі ля берагоў КНДР як ніколі блізка ў ХХІ стагоддзі


Амерыканскія бамбардавальнікі праляцелі паблізу ўсходняга ўзбярэжжа КНДР для дэманстрацыі ваенных варыянтаў процідзеяння любой пагрозе, заявіў Пентагон.

У амерыканскім ваенным ведамстве асабліва падкрэслілі, што самалёты паглыбіліся на поўнач ад дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе дзве Карэі, максімальна далёка з пачатку XXI стагоддзя.

Пхеньян у апошнія месяцы прыкметна паскорыў распрацоўкі ядзернай зброі і балістычных ракет, а адміністрацыя Трампа папярэдзіла, што напад на ЗША або іхніх саюзнікаў прывядзе да поўнага знішчэння паўночнакарэйскага рэжыму.

Пентагон у сваёй заяве таксама адзначыў, што палёты бамбардавальнікаў закліканыя прадэманстраваць сурʼёзнасць, з якой ЗША ставяцца да «безадказных» паводзін Паўночнай Карэі, і назваў яе праграмы стварэння новых узбраенняў пагрозай бяспецы.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў