Амерыканскі знішчальнік зваліўся ў мора каля Японіі


F-15 зваліўся ў мора каля японскага вострава Акінава, пілот паспеў катапультавацца. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Японіі, піша «Reuters».

Інцыдэнт адбыўся прыкладна а 6:40 раніцы паводле мясцовага часу, паведамляе «The Japan Times». Знішчальнік упаў неўзабаве пасля ўзлёту ў 80 кіламетрах ад гораду Наха. Пілота выратавалі сілы японскай самаабароны. Тэлеканал NHK паведамляе, што ён атрымаў пералом нагі.

Улады прэфектуры Акінавы заклікалі ЗША спыніць палёты над востравам. Шмат жыхароў Акінавы хочуць, каб амерыканцы пакінулі востраў.

У студзені амерыканскі верталёт UH-1 экстранна прызямліўся ў ста метрах ад жылога дому на Акінаве. У выніку ніхто не пацярпеў, аднак міністр замежных справаў Японіі Таро Кона запатрабаваў ад ЗША ўзмацніць дысцыпліну амерыканскіх вайскоўцаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Стужка навінаў