Амерыканскі суд адмовіў перадаць справу бацькоўскіх правоў Азаранкі ў Беларусь


З-за працэсу аб апецы над дзіцём тэнісістка прапусціць US Open. Яна вярнулася ў спорт два месяцы таму.

Паводле Лоры Васэр, адной з адвакатак Азаранкі, Беларусь ўжо даслала у ЗША ордэр на абарону дзіцяці. Сын тэнісісткі, Леа, а таксама яе былы муж, Білі МакКіг, маюць беларускае грамадзянства.

Паводле «нейкай прычыны», амерыканскі суддзя не пагадзіўся перадаць справу ў беларускі суд.

Азаранка рассталася з мужам у ліпені. Пасля гэтага МакКіг звярнуўся ў амерыканскі суд з заявай пра крадзеж дзіця.

Беларуска, імаверна, прапусціць Адкрыты чэмпіянат ЗША, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 28 жніўня да 10 верасня. Паводле TMZ Sports, яна не можа пакінуць немаўля бацьку, бо «не верыць, што ён здольны даглядаць за дзіцём».

 

З турніру ў Цынцынаці спартоўка ўжо знялася, падае BBC.

Адвакатка заявіла суду, што Вікторыя гатовая набыць білет на самалёт для былога мужа і пасяліць яго ў гатэлі на ўвесь час правядзення чэмпіянату, але суддзя не пагадзіўся на прапанову.

ДД

Стужка навінаў