Амерыканскі скайдайвер праляцеў 7500 метраў без парашуту


Люк Айкінз – першы чалавек у гісторыі, які скокнуў з гэткай вышыні без страхоўкі. Экстрэмал прызямліўся ў сетку, нацягнутую на вышыні 20 паверха над зямлёй у Лос-Анджэлесе. Вакол былі расстаўленыя спецыяльныя агні, якія накіроўвалі 42-гадовага спартсмена.

«Я б схлусіў, калі б сказаў, што я не нерваваўся», – сказаў Айкінз у інтэрвʼю каналу Fox Television, які вёў наўпроставую трансляцыю скоку.

Прафесійны скакун за сваю 26-гадовую карʼеру скокнуў з парашутам больш за 18 тысяч разоў. У 2012 годзе Айкінз дапамог у рамах праекту «Red Bull Stratos», калі аўстрыец Фелікс Баўмгартнер скокнуў з парашутам з космасу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў