Амерыканскі рэстлер Біг Шоў кінуў на падлогу сцяг Расеі


Гэта адбылося падчас ягонага паядынку з удзелам балгарскага рэстлера Міраслава Барняшава, які выступае пад псеўданімам Аляксандар Русеў. Спартсмен часта выкарыстоўвае ў сваіх шоў расейскую тэматыку, а яго памочніца Лана высмейвае амерыканцаў і ўсхваляе Уладзіміра Пуціна, піша USA Today.

У гэты вечар Русеў біцца не захацеў. Ён выйшаў на рынг, пасля чаго схаваўся ад амерыканца. У адказ на выбрыкі суперніка Шоў з воклічамі сарваў сцяг і кінуў яго на падлогу.

Арганізатары шоў ужо прынеслі прабачэнні расейцам за інцыдэнт.

Гэта не першы інцыдэнт з удзелам расейскага сцяга. У жніўні 2013 бас-гітарыст амерыканскай панк-групы Bloodhound Gang падцёрся трыкалорам падчас канцэрту ў Адэсе, пасля чаго кінуў сцяг у натоўп фанатаў. На музыкаў завялі крымінальную справу і забаранілі ўезд у Расею на пяць гадоў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары