Амерыканскі поп-спявак Прынс памёр ад перадазавання апіятамі


Пра гэта паведамляе агенцтва «Associated Press» за спасылкаю на ўласную крыніцу.

Крыніца агенцтва, блізкая да расследавання, не раскрывае свайго імя праз тое, што ў яго няма паўнамоцтваў мець зносіны з медыямі.

Як паведамляе агенцтва, у адным з нядаўніх інтэрвʼю спявак распавядаў пра тое, як ён пакутаваў у дзяцінстве ад прыступаў эпілепсіі, а сябры распавялі, што ён пакутаваў ад болю ў суставах. Прынц ужываў абязбольваючы прэпарат «Percocet» (сінтэтычны апіят).

Цела спевака знайшлі 21 красавіка ў ягонай студыі гуказапісу «Paisley Park». Яму было 57.

У красавіку выданне TMZ паведаміла, што ў Прынса за шэсць дзён да смерці было перадазаванне апіятамі. Яго даставілі ў лякарню. Але асобнай палаты для яго не знайшлі, і ён неўзабаве выпісаўся. Як распавядалі відавочцы, спявак «выглядаў не вельмі добра».

ЮВ, belsat.eu, паводле АР, ТNZ

Стужка навінаў