Амерыканскі палітолаг прапануе Пуціну «анексаваць» Беларусь і стварыць мангола-татарска-расейска-савецкую імперыю


Амерыканскі палітолаг Пітэр (Пётр) Залмаеў (нарадзіўся ва Украіне) звярнуўся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў эфіры праграмы «60 минут», якая выходзіць на тэлеканале «Россия 1».

Вядодоўца праграмы пацікавілася ў палітолага, чаму прэзідэнт Украіны «бясконца абвастрае» адносіны з Расеяй.

У сваім адказе журналістцы Залмаеў у неардынарнай форме паіранізаваў над імперскі амбіцыямі кіраўніка Расеі, прапанаваўшы «аднавіць гістарычную справядлівасць».

Дырэктар «Еўразійскай дэмакратычнай ініцыятывы» параіў Пуціну стварыць «Варшаўскую дамову плюс», захапіць Беларусь, падзяліць разам з Кітаем Манголію ды вызваліць ад заходніх захопнікаў Карэйскі паўвостраў.

«Мы вас пачулі, але пакуль не зразумелі», – сказала вядоўца праграмы пасля прамовы Залмаева.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў