Амерыканскі мільярдэр распачаў кампанію за імпічмент Трампа

video

Заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі «Farallon Capital» Том Стаер запусціў сайт, на якім збіраюцца подпісы за адстаўку кіраўніка ЗША Доналда Трампа.

Прыхільнік Дэмакратычнай партыі ды абаронца навакольнага асяроддзя таксама запісаў відэазварот, у якім абвінавачвае Трампа ў атрыманні грошай ад замежных дзяржаваў і ў тым, што ЗША апынуліся на мяжы ядравай вайны (гаворка ідзе пра КНДР).

Маёнтак Тома Стаера ацэньваецца ў $ 1,6 млрд.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары