Амерыканскі канал распавёў пра дыктатуру ў Беларусі, працу «Белсату» ды іншых медыяў


Новы сюжэт з серыі рэпартажаў «Blackout» распавядае пра Беларусь: пра тое, як вольная журналістыка супрацьстаіць прапагандзе і рэпрэсіям. Значная частка рэпартажу прысвечаная працы «Белсату».

Рэпартаж пад назваю «Зацьменне: у Беларусі, апошняй дыктатуры Еўропы» мае працягласць 17 хвілінаў ды распавядае пра працу беларускіх незалежных журналістаў ды падпольныя пастаноўкі «Свабоднага тэатру».

Журналісты з каналу «Vice News» наведалі Рагачоў, дзе сустрэліся з Дзянісам Дашкевічам, рэдактарам мясцовага парталу, на сабе адчулі, што значыць апынуцца «пад каўпаком» беларускай міліцыі і спецслужбаў.

У Менску здымачная група сустрэлася з журналістамі «Нашай Нівы», наведала рэдакцыю «Белсату» ды выехала разам з нашымі рэпарцёрамі на здымкі.

«Vice News» – папулярнае тэлебачанне, якое штодня здымае і публікуе дакументальныя відэа, вяшчае праз Інтэрнэт. Асобныя сюжэты збіраюць ад 4 да 10 млн праглядаў. «Vice News» было заснаванае ў 2013 годзе ў Нью-Ёрку, мае свае карпункты па ўсім свеце.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў