Амерыканскі футбол: «Менскія Зубры» будуць выступаць у шлемах з вышыванкай


Шлем з вышыванкай

Клуб з беларускай сталіцы прадставіў новы дызайн шлемаў.

«У гэтым сезоне мы бярэм удзел у двух замежных чэмпіянатах: Украінскай лізе амерыканскага футболу ды ў Балтыйскай лізе. Дадаючы нацыянальны ўзор на форму, мы падкрэсліваем тое, што прадстаўляем у гэтых спаборніцтвах Беларусь», – заявіў прадстаўнік клубу Алег Стэфановіч.

Чытайце таксама >>>> Беларуская футбольная зборная прэзентавала новую форму з вышыванкай

Новыя шлемы будуць упершыню выкарыстаныя ўжо 11 верасня – у выязным матчы супраць клубу з польскага гораду Познань «Kozly».

Клуб «Менскія Зубры» існуе з 1991 года.

НМ, belsat.eu, паводле прэс-службы «Менскіх Зуброў»

Стужка навінаў