Амерыканскі эсмінец vs расейскія штурмавікі. Хто каго «перахапіў» на Чорным моры?


Камандаванне Шостага флоту ЗША паведамляе, што падчас місіі на Чорным моры каманда эсмінца «USS Ross» заўважыла расейскія штурмавікі непадалёк карабля, але гэта не перашкодзіла завяршыць місію. Тым часам расейскія медыі паведамляюць, што расейскія самалёты змусілі эсмінец адыйсці ад тэрытарыяльных водаў, якія Расея лічыць сваймі.

«Экіпаж карабля паводзіў сябе правакацыйна і агрэсіўна, што выклікала заклапочанасць аператараў станцый назірання і экіпажаў караблёў Чарнаморскага флоту, якія выконвалі свае задачы на Чорным моры. Паднятыя па камандзе штурмавікі СУ-24 прадэманстравалі амерыканскаму экіпажу гатовасць рэзка спыняць парушэнні мяжы і адстойваць інтарэсы краіны. Эсмінец экстранна развярнуўся і зышоў у нейтральныя воды ва усходняй частцы Чорнага мора», – расейскія журналісты цытуюць крыніцу ў Чарнаморскім флоце.

Тым часам амуерыканск4ія вайскоўцы лаканічна паведамляюць, што падчас місіі некалькі разоў заўважылі «руцінныя палёты» расейскіх штурмавікоў ды зафіксавалі, як лятакі вярнуліся на базу.

Эсмінец «USS Ross» прыбыў у воды Чорнага мора 23 траўня у межах місіі NATO. Ягоная прысутнасць, паводле ЗША, з’яўляецца сведчаннем «заангажавання Злучаных штатаў у падтрыманне хаўруснікаў у рэгіёне». Эсмінец узброены высокадакладнымі ракетамі «Tomahawk», супрацькарабельнымі ракетамі і пушкамі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў