Амерыканская вайсковая база дакладна з'явіцца ў Польшчы


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што рашэнне аб размяшчэнні амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы сапраўды прынята, застаюцца тэхнічныя пытанні.

Анджэй Дуда ў эфіры тэлеканала Polsat News падкрэсліў, што адносіны паміж ЗША і Польшчай паглыбляюцца.

«Па-першае, мы заключылі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве, абнаўляючы, новыя кірункі нашай супрацы. І падпісаныя абавязацельствы – гэта абавязацельствы, якія павінны рэалізоўвацца», – адзначыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

На пытанне ў студыі польскага тэлеканалу пра тое, ці не выкліча з’яўленне амерыканскай вайсковай базы большай небяспекі для Польшчы з боку Расеі, Анджэй Дуда выказаў перакананне, што не памятае, каб Расея калі-небудзь адважылася атакаваць краіну, у якой прысутнічаюць войскі Злучаных Штатаў.

«Але гэта не вызваляе нас ад патрэбы інвеставаць у сваю армію», – дадаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў