Амерыканская порнаактрыса абвінаваціла Трампа ў сексуальных дамаганнях


Джэсіка Дрэйк (справа) і адвакат Глорыя Олрэд падчас прэсавай канферэнцыі, на якой порнаактрыса распавяла пра дамаганні з боку Трампа. 22 кастрычніка 2016 года, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. Фота: Kevork Djansezian / Reuters
Джэсіка Дрэйк (справа) і адвакат Глорыя Олрэд падчас прэсавай канферэнцыі, на якой порнаактрыса распавяла пра дамаганні з боку Трампа. 22 кастрычніка 2016 года, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. Фота: Kevork Djansezian / Reuters

Джэсіка Дрэйк стала дванаццатай жанчынай за апошні месяц, якая распавяла пра дамаганні з боку кандыдата на пасаду прэзідэнта ЗША ад рэспубліканцаў.

Паводле Дрэйк, здарэнне адбылося ў 2006 годзе падчас дабрачыннага турніру па гольфе ў Каліфорніі. Трамп увечары запрасіў яе ў свой нумар, але яна баялася ісці адна, і запрасіла двух сваіх сябровак.

«Калі мы прыйшлі, Трамп стаў абдымаць нас усіх, а адну – цалаваць», – сцвярджае Дрэйк.

Пасля гэтага бізнесмен, «апрануты ў піжаму», стаў распытваць Дрэйк пра працу ў порнаіндустрыі.

Калі яна вярнулася ў свой нумар, ёй патэлефанаваў прадстаўнік Трампа і папрасіў вярнуцца ў ягоны нумар. Калі яна адмовілася, патэлефанаваў сам Трамп і папрасіў вярнуцца, а таксама павячэраць з ім і схадзіць на вечарыну.

Таксама актрыса паказала фатаграфію з Трампам, зробленую падчас турніру.

Штаб Трампа назваў заяву Дрэйк «смешнай ды ілжывай».

«Містэр Трамп не знаёмы з гэтай асобай, не памятае яе, і не хацеў бы з ёй пазнаёміцца», – цытуе паведамленне штабу кандыдата рэспубліканцаў «The Huffington Post».

ДД

Глядзі таксама
Каментары