Амерыканская бранятэхніка ў 50 км ад мяжы Беларусі


Жаўнеры ЗША на бронетранспарцёрах «Stryker» вяртаюцца з манеўраў у краінах Балтыі. Сёння калона вайскоўцаў праехала ў 50 км ад беларускай мяжы – праз польскі горад Беласток.

Агулам вайсковы канвой налічвае каля 90 баявых машын, падзелены на некалькі калонаў, каб не паралізаваць дарожнага руху. У Літве, Польшчы, Эстоніі і Латвіі вайскоўцы спыняліся ў некаторых населеных пунктах, тэхніка выклікае вялікую зацікаўленасць у мясцовых жыхароў. Шмат хто з іх у інтэрвю мясцовым медыям не хаваюць, што бачаць у амерыканскіх жаўнерах і НАТО абарону ад магчымага нападу Расеі.

З Польшчы канвой скіруецца ў Чэхію, а далей – на вайсковую базу ў Нямеччыне.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары