Амерыканская беспілотная ракета выбухнула на старце


Ракета мелася даставіць груз на Міжнародную касмічную станцыю. Гэта першы няўдачны запуск ракеты прыватнага аператара, да якога звярталася НАСА.

Ракета «Антарэс» загарэлася праз некалькі секундаў пасля старту з пляцоўкі на выспе Уолапс (Wallops) у штаце Вірджынія. У выніку пажару выбухнула паліва. У катастрофе ніхто не пацярпеў, аднак абломкі ракеты пашкодзілі стартавую пляцоўку.

Абслугоўваннем ракеты займаецца прыватная кампанія «Orbital Sciences». Беспілотны карабель меў паліўныя бакі ўкраінскай вытворчасці ды рухавік, зроблены ў Расеі. Цяпер адмыслоўцы высвятляюць, што сталася прычынаю катастрофы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў