Амерыканец Майкл Фэлпс выйграў 19-е алімпійскае золата


Амерыканскі плывец Майкл Фэлпс здабыў свой 19-ы залаты алімпійскі медаль у складзе зборнай ЗША ў эстафеце 4х100 вольным стылем на спаборніцтвах у Рыа-дэ-Жанэйра.

31-гадовы спартовец гэтак ужо заваяваў агулам 23 медалі на пяці Алімпійскіх гульнях.

Эстафету ў амерыканскай камандзе пачаў Калеб Дрэсэл (Caeleb Dressel), другі адрэзак дыстанцыі праплыў Майкл Фэлпс (Michael Phelps), трэці – Раян Гэлд (Ryan Held), а фінішную частка – Натан Эдрыян (Nathan Adrian). Агульны час склаў 3 хвіліны 9,92 секунды.

Другімі фінішавалі французы з агульным часам у 3 хвіліны 10,53 секунды, трэцімі – каманда з Аўстраліі з 3 хвілінамі 11,37 секундамі.

Фэлпс сышоў з вялікага спорту пасля Алімпіяды ў Лондане ў 2012 годзе, аднак вярнуўся праз два гады. Майкл Фэлпс быў сцяганосцам зборнай ЗША на адкрыцці сёлетніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў