ЗША асуджаюць ратыфікацыю дамовы аб стварэнні абʼяднанай групоўкі войскаў.
«Мы не прызнаем легітымнасць гэтак званай «дамовы», якая не не зʼяўляецца міжнародным пагадненнем», – падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпартаменту Джон Кірбі.
«Пазіцыя Злучаных Штатаў адносна Абхазіі і Паўднёвай Асеціі застаецца яснай: гэтыя рэгіёны зʼяўляюцца неадʼемнымі часткамі Грузіі, і мы працягваем падтрымліваць незалежнасць Грузіі, яе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць», – дадаў амерыканскі чыноўнік.
Паводле ЗША, Расея павінна выканаць свае абавязацельствы па пагадненню аб спыненні агню ад 2008 года і вывесці свае войскі на пазіцыі, якія былі да пачатку канфлікту.
Закон аб ратыфікацыі пагаднення 22 лістапада падпісаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пагадненне было падпісанае ў Маскве 21 лістапада 2015 года.
У склад групоўкі ўвойдуць абʼяднаная расейская вайсковая база на тэрыторыі Абхазіі, а таксама два мотастралковыя батальёны, артылерыйская і авіяцыйная групы ды атрад спецыяльнага прызначэння.
У выпадку агрэсіі і ў ваенны час групоўка пераходзіць у распараджэнне камандуючага, прызначанага расейскім міністэрствам абароны. Рашэнне аб разгортванні войскаў прымаецца вайсковымі ведамствамі РФ і непрызнанай рэспублікі.[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]У выніку грузінска-расейскай вайны Грузія страціла 18 % сваёй тэрыторыі. Вайна ў Паўднёвай Асеціі працягваліся з ночы 7-8 па 15 жніўня 2008 года.
Абхазія абвясціла незалежнасць у 1994 годзе пасля вайны з Грузіяй (1992-1993 гг.), а Паўднёвая Асеція ў 1992-ым. Расея прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі 25 жніўня 2008 года.
ЮВ, belsat.eu