Амбасаду Расеі ў Кіеве абстралялі з салютнай устаноўкі


Невядомыя кінулі на тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва РФ дымавую шашку, а затым абстралялі будынак з салютнай устаноўкі. Зарады піратэхнікі трапілі ў вокны амбасады. Ніхто не пацярпеў.

У амбасадзе сцвярджаюць, што ў нападзе ўдзельнічала група з 20 чалавек, нікога не затрымалі.

18 верасня ў будынку амбасады Расеі ў Кіеве павінна прайсці галасаванне за склад Дзярждумы РФ. Раней улады Украіны ў адказ на просьбу Расеі забяспечыць бяспеку галасавання аб’яўлялі, што яго правядзенне немагчыма.

ДР belsat.eu паводле interfax.ru

Стужка навінаў