Амбасадар Расеі ў Беларусі лічыць «прафесіяналізмам» дзеянні беларускай улады на Дзень Волі


Фота: БелаПАН, Сергей Сацюк

Аляксандр Сурыкаў, амбасадар Расеі ў Беларусі, ухваліў разгон акцыі пратэсту ў Менску 25 сакавіка. На прэсавай канферэнцыі ў Менску ён паведаміў, што грамадскую думку не абавязкова слухаць на плошчы.

«На плошчах адбываюцца рэвалюцыі, і пакутуе народ. Калі ёсць небяспека, што ў гэты марш ці мітынг можа быць умантаванае невядома што, улады дзейнічаюць цалкам слушна», заявіў Сурыкаў, паводле інфармацыі БелаПАН. «Я цалкам падзяляю прафесіяналізм уладаў, якія купавалі магчымасць правядзення маршу і не далі магчымасці для выпадковага ўдару. Маглі пацярпець людзі».

Тым часам, Еўразвяз, асобныя краіны і шматлікія міжнародныя арганізацыі зрабілі афіцыйныя заявы з патрабаваннямі вызваліць затрыманых мірных пратэстоўцаў падчас акцый недармаедаў у Беларусі.

ВЧ, belsat.eu паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары