Амбасадар Расеі: «Мы не ўмешваемся, але падтрымліваем на выбарах Лукашэнку»


«Усім апазіцыйным прэтэндэнтам (а я іх усіх ведаю) няма чаго прадявіць апрача лозунгаў, што калі яны раптам прыйдуць да ўлады, усе будуць у золаце», – заявіў амбасадар Расеі Аляксандр Сурыкаў.

Дыпламат дадаў, што Расея «не можа ўмешвацца ў выбарчую кампанію іншай краіны», але «падтрымлівае абранне Аляксандра Рыгоравіча».

Сурыкаў мяркуе, што беларусы павінны быць удзячныя Лукашэнку як прэзідэнту, які вывеў краіну з разрухі. На ягоную думку, у беларускіх уладаў ёсць «пэўныя апасенні» за будучыню. «Але яны гэтыя апасенні пераадолеюць, таму што ўжо паказвалі, што здольныя гэта зрабціь», – дадаў Сурыкаў.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў