Амбасадар Літвы ў Беларусі: «Мы зацікаўленыя ў дэмакратычных выбарах» (поўная версія)


Вашай увазе – поўная версія інтэрв’ю з Эвалдасам Ігнатавічусам. Кіраўнік літоўскай дыпмісіі распавёў «Белсату» пра хаду візавых перамоваў, чаканні ад блізкіх выбараў, сітуацыю з палітвязнямі, а таксама пра зніжэнне тавараабароту між краінамі.

У прыватнасці, сп. Ігнатавічус падкрэсліў, што пытанне палітвязняў пастаянна дыскутуецца з беларускімі ўладамі:

«Ёсць спадзеў, што гэтае пытанне вырашыцца ў бліжэйшай будучыні. Але я бы не звязваў гэта з канкрэтнымі падзеямі, такімі як выбары. Жаданне і наша, і прадстаўнікоў Еўракамісіі, каб гэтае пытанне вырашылася як мага хутчэй. Аднак калі будуць прынятыя рашэнні – пакуль невядома».

На думку амбасадара, далейшае развіццё стасункаў краінаў ЕЗ і Беларусі залежыць ад характару правядзення прэзідэнцкіх выбараў:

«З каментароў, якія мы чулі, ствараецца ўражанне, што ёсць узаемапаразуменне. Прадстаўнікі АБСЕ выказалі свае пажаданні – гэта пытанні назіральнікаў, складу выбарных камісіяў, доступу кандыдатаў да СМІ. Літва будзе дзейнічаць у гэтым кантэксце, дашле сваіх назіральнікаў, калі будуць умовы і будзе прынятае рашэнне. Мы як суседняя дзяржава зацікаўленыя ў тым, каб выбары прайшлі дэмакратычна, празрыста, каб не склалася такая сітуацыя, калі стасункі з міжнароднымі арганізацыямі адкідваюцца назад, каб быў крок наперад».

НЯ, belsat.eu

Стужка навінаў