Амбасада ЗША ў Расеі абвінаваціла газету «Известия» ва ўжыванні фэйкавых лістоў


Надрукаваны нібыта ад імя Дзярждэпу ліст у расейскай газеце – фальшывы.

Пра гэта паведаміла амерыканская дыпмісія ў Маскве праз акаўнт у Facebook.

Ліст нібыта напісаны Дзярждэпам і адрасаваны расейскаму ЛГБТ-актывісты Мікалаю Аляксееву.

«У наступны раз, калі будзеце выкарыстоўваць фальшывыя лісты, дасылайце нам – будзем радыя дапамагчы ў выпраўленні памылак», – напісана ў допісе амерыканскай амбасады.

Да допісу далучанае фота фальшывага ліста з выпраўленымі памылкамі ў тэксце па-ангельску.

[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”41095″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]У лісце Мікалаю Аляксееву прапаноўваецца дадатковае фінансаванне ЛГБТ-арганізацыяў у Расеі ў абмен на дыскрэдытацыю шэрагу высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў.

Нават адрас электроннай скрыні ў апублікаваным лісце быў з памылкамі.

Вышэйзгаданы «фэйкавы» ліст, які выкарысталі «Известия», з’явіўся ў інтэрнэце яшчэ раней – у траўні, на старонцы cyberguerrilla.org. Менавіта на гэтую крыніцу газета і спасылаецца ў сваіх публікацыях за 17 і 18 лістапада.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў