Амбасада Вялікай Брытаніі патлумачыла расейцам, чым шатландскі рэферэндум адрозніваецца ад крымскага


Брытанская амбасада назвала рэферэндум у Шатландыі «дэмакратыяй у дзеянні» і пералічыла 5 прычынаў, чаму крымскі рэферэндум быў іншым.

Амбасада Вялікай Брытаніі ў Маскве выдала ўлётку, у якой параўноўваецца шатландскі і крымскі рэферэндумы. У тэксце гаворыцца, што шатландскі рэферэндум рыхтаваўся 700 дзён пры падтрымцы Вялікай Брытаніі. У той жа час рэферэндум у Крыме арганізоўваўся за 20 дзён без удзела ўрада, да таго ж ён супярэчыў украінскай канстытуцыі.

[vc_single_image image=”346805″ img_size=”large”]

У Шатландыі дэбаты аб лёсе краіны цягнуліся 2 гады з удзелам незалежнай прэсы, у той час у Крыме дзейнасць СМІ, якія былі супраць анексіі, была забаронена.

Ва ўлётцы адзначаецца, што за рэферэндумам у Шатландыі назірала незалежная выбарчая камісія, у Крыме – узброенае войска акупантаў. Важна і тое, што шатландскі рэферэндум быў міжнародна прызнаны, чаго нельга сказаць пра крымскі.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў