Амбасада Украіны накіравала ноту ў МЗС Беларусі з прычыны дэпартацыі Жадана


Пра гэта паведамляецца дыпламатычнае прадстаўніцтва паведаміла ў «Facebookʼу».

Нагадаем, што вядомага ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана затрымалі ў Менску 10 лютага. Ноч з 10 на 11 лютага Жадан правёў у аддзяленні міліцыі. Паводле беларускіх праваахоўнікаў, украінец зʼяўляецца неўязным у Расею праз «датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці».

У беларускую сталіцу Сяргей Жадан прыехаў, каб наведаць кніжную выставу і Стральцоўскі літаратурны фэст.

«Давялося начаваць у камеры. Раніцай доўга пісалі тлумачэнні і распытвалі пра тэрарызм. Зрэшты, паставілі ў пашпарт штамп аб забароне ўезду ў Беларусь на нявызначаны тэрмін», – напісаў раніцай 11 лютага ў сваім «Facebookʼу» Сяргей Жадан.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары