Амбасада Беларусі выказала пратэст супраць «антыбеларускай» акцыі ў Кіеве


Сёння на сайце амбасады Беларусі ва Украіне зʼявілася інфармацыя пра тое, што 23 верасня «група неўстаноўленых людзей перад будынкам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Кіеве правяла хуліганскую акцыю антыбеларускай накіраванасці».

Цікава, што ўкраінскія СМІ нічога не пісалі пра падобную акцыю, інфармацыі пра яе ў адкрытых крыніцах няма.

«Прымаючы пад увагу, што ўдзельнікі акцыі хавалі твары, паводзілі сябе нахабна і агрэсіўна, выкарыстоўвалі фаеры, амбасада Рэспублікі Беларусь ва Украіне выказала пратэст украінскаму боку і запатрабавала правесці адпаведнае расследаванне, а таксама забяспечыць бяспеку функцыянавання беларускай дыпламатычнай місіі», – адзначаецца ў заяве амбасады.

«Белсат» спрабуе высветліць абставіны інцыдэнту ля беларускай амбасады ў Кіеве.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў