Амбасада Беларусі ў Варшаве другі год запар арганізавала курсы беларускай


Пакуль гэта адзінае замежнае прадстаўніцтва нашай краіны, якое вучыць мове замежнікаў.

У Варшаве з 14 сакавіка ў Культурным цэнтры Беларусі пры амбасадзе нашай краіны ў Польшчы пачаўся новы сезон курсаў беларускай мовы. Заняткі праводзяцца бясплатна.

Паводле Міністэрства замежных справаў, упершыню курсы адкрыліся ў 2015 годзе і былі арганізаваныя ўпершыню ў практыцы дзейнасці беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Набор на варшаўскія курсы адбываўся праз запіс па электроннай пошце, зацікавіліся прапановай каля 20 слухачоў. Заняткі для іх праводзяцца ў дзвюх групах: для пачаткоўцаў і для тых, хто працягвае вывучэнне мовы.

Выкладчыкі – працаўнікі кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэту.

ДД

Стужка навінаў