Amazon запатэнтаваў дрон, які рэагуе на голас і жэсты


Патэнтавае ведамства ЗША апублікавала патэнт на беспілотны лятальны апарат, які можа разумець і рэагаваць на чалавечыя жэсты. Дакумент суправаджаецца выявай дрона, дома і чалавека, якi размахвае рукамі.

Фота з патэнта Amazon

У заяўцы Amazon кажа, што гэтая тэхналогія можа быць выкарыстана, каб скарэктаваць палёт дрона пры дастаўцы пасылак. Amazon не паведамляе, на якія жэсты можа рэагаваць дрон, але зазначаецца, што чалавек можа жэстамі паказваць дрону куды дакладна ён мусіць пакласці груз або папярэдзіць пра перашкоды на шляху дрона. Лятаючы апарат плануецца абсталяваць светлавымі і гукавымі сэнсарамі і камерамі, таксама могуць быць усталяваныя калонкі ці лазерны праектар.

Новы дакумент – гэта працяг патэнтнай заяўкі, якую падалі яшчэ ў 2014 годзе. Яна апісвала «узаемадзеянні чалавека з беспілотнымі лятальнымі апаратамі», паведамляе выданне GeekWire.

Яшчэ адзін нядаўні патэнт Amazon датычыцца люстэрка змешанай рэальнасці, якое змяшчае выяву карыстальніка ў віртуальнае асяроддзе з віртуальным адзеннем.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў