Аматары «расейскага свету» выпусцілі каляндар з Лукашэнкам і лозунгам «Живе Беларусь!»


Расейскі прапуцінскі інтэрнэт-партал пацешыў наведнікаў «эксклюзіўным» календаром з Лукашэнкам.

Штогод расейскі сайт «Swalker» дорыць наведнікам макеты календароў, якія можна скачаць ды раздрукаваць. Сёлета мастак Дзмітрый Малкін зрабіў серыю календароў з савецкімі героямі: Сталінам, Ленінам, Гагарынам, Дзяржынскім, Берыяй і нават Марксам. У якасці бонуса («паводле шматлікіх просьбаў») – калектыўны партрэт пуцінскай каманды на фоне Белага дому, які палае.

Бонусам аказаўся і партрэт Аляксандра Лукашэнкі з лозунгам «Живе Беларусь!» унізе. Наўрад ці таварыш Малкін ведае, што на дадзены вокліч у Аляксандра Рыгоравіча алергія.

Партал «Swalker» прысвечаны фотападарожжам па прасторах колішняга СССР. Тут і горныя правалы, і масты над сібірскімі рэкамі, і закінутыя заводы з вайсковымі часткамі. Матэрыялы падаюцца ў «патрыятычным» прапуцінскім ключы.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары