АМАП уварваўся ў офіс «Вясны». Пасля акцыі ўсіх затрыманых адпусцілі


У офіс праваабарончай арганізацыі «Вясна» уварваўся АМАП, усіх паклалі на падлогу. Там знаходзілася больш за 40 асобаў – назіральнікаў, якія сабраліся на працоўную сустрэчу.  

16:35 Аляксея Лойку даставілі ў шпіталь. Яго збіў АМАП падчас уварвання ў офіс Вясны.

15:40 Усіх затрыманых у офісе «Вясны»  праваабаронцаў адпусцілі з Першамайскага РУУС.

Затрымана было 57 чалавек, у тым ліку міжнародныя назіральнікі, прадстаўнікі замежных медыяў і праваабарончых арганізацый.

ВЧ, паводле spring96.org

 

Стужка навінаў