«Пуцін – ху…ло!» – амапавец дае паказанні ў судзе

video

Амапавец Руслан Мыслівец, адзін са сведкаў.

 

Прэцэдэнт здарыўся сёння ў судзе Цэнтральнага раёну Менску падчас справы лідара незарэгістраванага ў Беларусі руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

 

У судзе Цэнтральнага раёна Менска сёння разглядалі справы Вячаслава Сіўчыка  і лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Сіўчыка вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі, а таксама брыдкаслоўі. Спадара Лябедзьку судзілі за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў напярэдадні «Дзядоў».

Лябедзька адмовіўся ад адваката, абараняўся сам. Сваёй віны не прызнаў. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла актывісту штраф у памеры 50 базавых вялічыняў (9 млн рублёў).

Суддзя Вячаслава Сіўчыка Міхаіл Хома прысудзіў апазіцыянеру 60 базавых велічыняў: 30 – за брыдкаслоўе і 30 – за ўдзел у несанкцыянавай акцыі. Агулам лідару руху «Разам» давядзецца выплаціць 10 млн 800 тыс рублёў.

Журналіст Таццяна Ўласенка, якая прысутнічала на працэсе, паведамляла, што падчас складання паказанняў трэцім сведкам-амапаўцам, той тлумачыў, за які лозунг ён меў прэтэнзіі да спадара Сіўчыка. Пасля доўгіх пакутаў ён нарэшце сказаў услых: «Пуцін – ху…ло!». Уласенка кажа, што амапаўцу адразу стала лягчэй: знайсці літаратурны сінонім гэтага папулярнага ва Ўкраіне і ў некаторых беларускіх колах выразу праваахоўнік не здолеў.

Сіўчык заявіў, што паказанне – ілжывае, і ён казаў «Хуцін пуйло». Але суд паверыў амапаўцу.

ДД, belsat.eu; фота: А. Лябедзька

Глядзі таксама
Каментары