Амаль паўмільёны чалавек выйшлі ўчора на марш супраць тэрарызму ў Барселоне пасля серыі нападаў, якія адбыліся на мінулым тыдні, паведамляе bbc.com.
Марш пачаўся на цэнтральнай плошчы Ла Рамбла, дзе быў здзейснены напад.
Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з надпісамі «No tinc por», што азначае «я не баюся», і скандавалі гэты лозунг. Шэсце ўзначаліў іспанскі кароль Фэліпэ VI.
Нагадаем, 17 жніўня ў турыстычным цэнтры Барселоны кіроўца фургона наехаў на мінакоў.
Пасля ў турыстычным мястэчку Камбрыльс тэрарысты планавалі аналагічны тэракт, але паліцыя іх застрэліла.
У выніку двух тэрактаў у Іспаніі загінулі 15 чалавек, больш за 130 атрымалі раненні.
КА, belsat.eu