Амаль кожнае трэцяе беларускае прадпрыемства – стратнае


У першыя 3 месяцы года ў Беларусі налічылі 2138 стратных арганізацыяў.

Доля такіх арганізацыяў у адносінах да агульнай колькасці арганізацыяў – 27,9 %. Лічбы падае Нацыянальны статыстычны камітэт.

У першым квартале мінулага года колькасць стратных арганізацыяў складала 1553 (20,3 % ад агульнай колькасці).

Чыстая страта беларускіх прадпрыемстваў у студзені-сакавіку 2016 года склала Br 1,2 трлн, у той час, як за такі ж перыяд летась, прыбытак баў аб’ёмам Br 11 трлн.

Як піке беларускай эканомікі адбіваецца на жыцці простых беларусаў – даведаецеся з нашага відэасюжэту.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў