Амаль 60 % немцаў не лічаць неабходным бараніць Польшчу ды краіны Балтыі, калі на іх нападзе Расея


Як немцы ўспрымаюць пуцінскую Расею?

«Ці сапраўды немцы – нацыя, якая разумею Расею і сімпатызуе ёй?», – пытаюцца аўтары новага даследавання «Frayed Partnership» («Састарэлае партнёрства»).

Апытанне наконт розных аспектах расейска-нямецкіх адносінаў праводзілася ў сёлетнім сакавіку міжнародным «Фондам Bertelsmann» і Польскім інстытутам публічных справаў сярод немцаў, старэйшых за 14 гадоў.

Падаем ніжэй некаторыя з высноваў аўтараў даследавання.

Пуцінская Расея не зʼяўляецца надзейным партнёрам

На пытанне, ці зʼяўляецца Расея Уладзіміра Пуціна надзейным міжнародным партнёрам 64 % рэспандэнтаў адказалі «хутчэй не», 28 % – «хутчэй так» і яшчэ 8 % ускладніліся даць хоць нейкі адказ.

Энергетычная залежнасць ад Расеі

«Як вы ацэньваеце моцную сувязь Нямеччыны з расейскай энергіяй?»

43 % удзельнікаў даследавання даюць адказ «хутчэй негатыўна», 12 % – «вельмі негатыўна», 34 % – «хутчэй пазітыўна» і толькі 5 % – «вельмі пазітыўна».

Што рабіць з санкцыямі, якія былі ўведзеныя ў дачыненні да Расеі пасля анексіі Крыму?

Летась 44 % немцаў прапанавалі пакінуць іх такімі, якія яны ёсць, у той час як цяпер такога меркавання прытрымліваюцца 46 % немцаў. Зрабіць санкцыі больш жорсткімі хацелі б 16 % немцаў (летась – 23 %). У той жа час 27 % немцаў хацелі б аслабіць санкцыі (летась – 23 %).

Ці варта нямецкім жаўнерам бараніць сябраў НАТА Польшчу ды краіны Балтыі ў выпадку расейскай агрэсіі?

57 % апытаных кажуць, што не варта. «Варта», – так лічаць 31 % немцаў, 12 % не маюць адказу.

Якая сацыяльная роля пасуе Расеі ў дачыненнях з Нямеччынай?

Калегай у 2016 годзе Расею палічылы 69 % немцаў (у 2013 – 65 %), суседам – 65 % (60 %), сябрам – 61 % (59 %), кіраўніком – 39 % (38 %).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў