Амаль 200 чачэнцаў пратэставалі каля пераходу «Берасце» – польскія памежнікі не прымаюць іх у якасці ўцекачоў


Сёння на беларуска-польскай мяжы грамадзяне Расеі зладзілі мітынг. Яны пратэставалі супраць таго, што польскія памежнікі не прапускаюць іх у Еўразвяз. Усе яны беспаспяхова спрабавалі пераехаць мяжу праз гэты аўтадарожны пункт пропуску аўтобусам, а таксама цягніком Берасце – Тэрэспаль.

«Такім чынам уцекачы з Чачэніі спрабавалі прыцягнуць увагу да сваёй праблемы. Паводле слоў некаторых, яны жывуць у Берасці некалькі месяцаў і кожны дзень робяць спробы выехаць у Польшчу, каб атрымаць там статус уцекача. Чачэнцы кажуць, што пакідаюць радзіму, бо жыць там немагчыма», – дадаў праваабаронца.

Нікога не затрымалі.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў