Алжырцы «спазніліся» на цягнік і пайшлі ў Польшчу па рэйках


Памежнікі не далі веры іхнай версіі і змясцілі мужчынаў у ізалятар часовага ўтрымання.

Уначы 16 сакавіка берасцейскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Алжыра, які ішоў у Польшчу проста па рэйках.

Прэсавы цэнтр Дзяржаўнага памежнага камітэту паведаміў, што ў яго быў пры сабе пашпарт і міграцыйная карта. Недалёка памежнікі знайшлі таксама яшчэ аднаго нелегала. Мужчыны патлумачылі, што спазніліся на апошнюю электрычку.

Цяпер затрыманыя – у ізалятары часовага ўтрымання Берасцейскай памежнай групы. Супраць алжырцаў распачатая адміністрацыйная справа за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы, пасля якой будзе прынятае рашэнне аб іх прымусовай дэпартацыі з Беларусі.

ДД

Стужка навінаў