Андрэй Піанткоўскі пра бліжэйшыя планы Масквы: уратаваць Асада ў Сірыі і вярнуць Украіне «лугандонію»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=M-G3BAzfcZI&feature=youtu.be”][vc_column_text]Доўгачаканы мір у Сірыі пакуль пад пытаннем. Чарговая спроба мірнага ўрэгулявання канфлікту адсоўваецца на невядомы час. Спыніць крывавую вайну не ўдалося. Гэта афіцыйна прызналі ў Вашынгтоне.

4 кастрычніка стала вядома, што ЗША спынілі двухбаковыя кантакты з Расеяй па Сірыі. Пра гэта заявілі ў Дзярждэпартаменце Злучаных Штатаў. У ведамстве патлумачылі, што такое рашэнне матываванае тым, што Расея не прытрымлівалася прынятага ў верасні пагаднення аб аднаўленні перамірʼя і бесперабойнай дастаўцы гуманітарнай дапамогі ў зону баявых дзеянняў.

Міністэрства замежных справаў Расеі на дэмарш амерыканскага боку заявіла, што «ЗША не выканалі шэраг ключавых палажэнняў па дамоўленасцям з РФ па Сірыі, а цяпер спрабуюць перакласці на Маскву адказнасць за гэта», перадае агенцтва «Інтэрфакс».

А яшчэ нядаўна ЗША і Расеі ўдалося ўхваліць умовы замірэння. Сірыйская армія абвесціла аб спыненні ўсіх вайсковых дзеянняў да поўначы 18 верасня. Паводле дамоўленасцяў, калі б замірэнне захавалася цягам сямі дзён, Расея і ЗША пачалі б абмен сакрэтнай інфармацыяй ды супольныя аперацыі супраць тэрарыстычных груповак.

Паводле расейскага публіцыста Андрэя Піанткоўскага, гэтую мясарубку пакуль немагчыма спыніць, бо Маскве мае іншыя планы.

«Расея намагаецца знішчыць усіх апанентаў Асада акрамя тэрарыстаў з  Ісламскай дзяржавы», каб паставіць свет перад фактам наяўнасці Асаду і тэрарыстаў. Маўляў, калі ласка, выбірайце. Расея, разам з урадам Асада, якое знішчае суніцкае насельніцтва, тэрарыстычнай групоўкай Хезбала і не менш тэрарыстычнай арганізацыяй «Вартаўнікі ісламскай рэвалюцыі» вырашае задачу па ачыстцы ўсходняга Алепа і пытанне ўваходу сірыйскага войска ў гэты горад. Магчыма6 што пасля пашырэння алавіцкага анклаву, Масква пойдзе на перамовы аб перамірʼі», – канстатуе Піанткоўскі.

Публіцыст упэўнены, што Масква распачала сірыйскую авантуру, каб адцягнуць увагу ад правалу праекту «Наваросіі» ва Украіне.

belsat.eu

Стужка навінаў