Аляксей Навальны абвясціў «акцыю супраць ідыятызму»


Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны заклікаў расейцаў распаўсюджваць у інтэрнэце фатаграфіі з парада Перамогі 1945 года, на якіх савецкія салдаты схіляюць да зямлі сцягі гітлераўскай Нямеччыны.

Падставай для правядзення «акцыі супраць ідыятызму» стаў адміністратыўны пераслед жыхара Архангельску Міхаіла Лістова, які быў аштрафаваны на 1000 расейскіх рублёў (17,5 USD) за публікацыю здымка з параду Перамогі на сваёй старонцы «Вконтакте». Гаворка ідзе пра знакамітае фота з параду 1945 году, якое нават змяшчалі ў расейскія падручнікі гісторыі. Суд прызнаў Лістова вінаватым у публічнай дэманстрацыі нацысцкай сімволікі.

«Такім чынам, афіцыйна: фатаграфія гэтая забароненая. Людзі якія размяшчаюць яе – злачынцы і дарога ім у «спіс экстрэмістаў». Як гэта назваць? Ідыятызм. Дзяржаўны ідыятызм, што насаджаюць з самага верху», – заявіў Навальны.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў