Аляксандру Алесіну высунулі абвінавачванне. Пагражае да 15 гадоў турмы


«Бацьку вінавацяць у тым, што ён перадаў сакрэтныя дакументы дыпламату адной з Заходніх краінаў, з якім ён разам снедаў», – распавёў «Белсату» сын журналіста Ягор.

Паводле сваякоў Аляксандра Алесіна, з імі звязаліся з КДБ ды паведамілі пра тое, што журналісту афіцыйна высунулі абвінавачванні паводле артыкулу 356 частка 1 «Выдача дзяржаўнай тайны замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж».

Імаверна, што па гэтай справе праходзіць і дыпламат, аднак ягонае імя не называецца.

Цяпер адвакат Аляксандра Алесіна высунуў хадайніцтва аб змене захады стрымання ў дачыненні журналіста ў сувязі з кепскім станам ягонага здароўе.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў