Аляксандр Захарчанка: мы дамовіліся пра абмен палоннымі


Менскія перамовы па ўрэгуляванню канфлікту ва Украіне працягнуцца яшчэ два дні.

Лідар самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка заявіў аб дасягненні дамоўленасці па маштабнаму абмену палоннымі. Паводле папярэдняга плану, Украіна гатовая абмяняць 225 сепаратыстаў на 150 палонных вайскоўцаў. Пры гэтым Захарчанка падкрэсліў, што перамовы кантактнай групы яшчэ працягнуцца.

«Перамовы не скончыліся, яны ідуць, і цяпер яны вельмі цяжка праходзяць. Яны працягнуцца яшчэ дні два. Калі яны скончацца, тады я скажу, што там з палоннымі».

Раней прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін заявіў, што перамовы, якія доўжыліся больш 3 гадзінаў у закрытым для прэсы рэжыме, праходзілі ў напружанай абстаноўцы і зайшлі ў тупік. Адразу пасля сустрэчы прадстаўнікі кантактнай групы з’ехалі з Менску. Цяпер удзельнікі перамоваў рыхтуюцца да чарговага раунда. 

ДР, belsat.eu 

Стужка навінаў