Аляксандр Васюковіч: Буду і далей паказваць свае фотаздымкі пры любой магчымасці


Як пачувае сябе аўтар праекту «Фота на памяць», здымкі якога знішчылі на выставе ў Маскве, ён распавёў сам у «Гарачым каментары».[/vc_column_text][vc_column_text]Сяргей Падсасонны: Як вы сябе пачуваеце пасля таго, як вас назвалі «фашыстам»?

Аляксандр Васюковіч: Пачуваю сябе нармальна, бо я не фашыст, і нават той чалавек не змог мне патлумачыць, чаму называе мяне фашыстам.

Адкуль такая агрэсія на выставе ў Сахараўскім цэнтры?

Я думаю, віной усяму прапаганда, якая дзеліць усё на чорнае і белае. Відавочна, што я стаў чорным.

Чаму гэтыя фотаздымкі вы выставілі менавіта ў Маскве?

Гэтую выставу арганізавалі па выніках конкурсу «Прамы позірк», які ладзіць Цэнтр дакументальнай фатаграфіі пры Сахараўскім цэнтры. У намінацыі «Канфлікт» я заняў першае месца – таму, як пераможца, як паказваў здымкі на гэтай выставе.

Узнікае пытанне, ці акт вандалізму – сапраўды прыватная ініцыятыва, а не дзеянні нейкіх спецслужбаў?

Я гэтага дакладна не магу ведаць, але сумняюся, што нейкія службы гэтым бы займаліся. Проста зараз у Расеі адбываецца шмат такіх рэчаў. Гэтак, нядаўна «Афіцэры Расеі» назвалі педафільскай і зачынілі выставу аднаго амерыканскага фатографа, гэта ім сышло з рук, таму дробныя групоўкі варʼятаў вырашылі, што цяпер могуць рабіць што заўгодна.

Што далей з выставай? У Маскве, вядома, гэтая выстава больш не зʼявіцца.

Я не ведаю – з’явіцца або не з’явіцца. Я збіраюся паказваць яе надалей пры любой магчымасці.

Ці вы адчуваеце нейкую небяспеку ў сувязі з гэтай гісторыяй? Ці паступаюць вам нейкія пагрозы?

Ну, у сацыяльных сетках мне пішуць нейкія пагрозы, але я іх не успрымаю ўсурʼёз.

Калі б выстава была зарганізаваная ўва Украіне, рэакцыя была б падобнай ці іншай?

Я не магу прадугледзець, якая б была рэакцыя, але мяркую, знайшліся б людзі, якім б гэты фотаздымкі таксама не спадабаліся – маўляў, гэта паказана ў жорсткай манеры, і можа кагосці абражаць.

З’явіліся меркаванні, што вы хочаце зрабіць сабе піяр на смерці.

Ну, калі людзі так думаюць – гэта іхнае права. Я перад сабой чысты – і мне гэтага хапае. І большасць людзей так не думае. Але ўсе аднолькава думаць не могуць.

А як паўставалі гэтыя фотаздымкі?

Летам 2014-га амаль тры тыдні я быў на ўсходзе Украіны, выконваў звычайную журналісцкую працу. І падчас гэтай працы людзі мяне часта прасілі сфатаграфаваць іх на памяць, даслаць гэты здымкі сваякам, сябрам і самім салдатам. Гэтых здымкаў сабралася вельмі шмат. І калі праз паўтары гады я ўжо ведаў, што шмат хто загінуў, напрыклад, у Ілавайску, я пастаянна бачыў гэтыя фотаздымкі ў сацыяльных сетках. І час ад часу я разумеў, што іх выкарыстоўваць, каб сказаць, што «клёва быць вайскоўцам», што «вы ўсе – героі» і г. д. Але людзі, якія гэта рабілі, не разумелі, што фраза «героі не паміраюць» – проста фраза. Шмат людзей у гэтай вайне проста гіне, руйнуюцца семʼі, і я вырашыў сказаць, што ваенны шлях – не лепшы шлях, каб людзі ведалі, што стаіць за гэтымі здымкамі.

Тады я паехаў у Кіеў, і з тымі, хто застаўся жывы, мы праглядзелі гэтыя здымкі і зрабілі на іх паметкі, хто загіінуў. Так і зʼявіўся гэты праект.

Размаўляў Сяргей Падсасонны

Стужка навінаў