Аляксандр Пашкевіч: Ці вернецца ў Беларусь культ Сталіна, залежыць ад Расеі


У эфіры праграмы «Два на два» абмеркавалі, наколькі гатовыя беларусы даведацца праўду пра Другую сусветную, і чаму гэтую праўду так хаваюць улады.

Гасцьмі апошняга выдання праграмы сталі шэф-рэдактар ARCHE Аляксандр Пашкевіч і гісторык Аляксандр Пагарэлы. Сярод іншага яны закранулі і пытанне вяртання культу Сталіна.

«Усё залежыць, наколькі будзе ўплыў Расеі на нашу ўнутраную пазіцыю і ўнутраную палітыку. Ці будзе пашырацца гэты ўплыў, ці ён будзе заставацца на тым самым узроўні. У любым выпадку ўжо нават нашыя цяперашнія ўлады зразумелі, што ў ідэалагічнай сферы трэба трошкі адбудоўвацца ад Расеі. Бо гэта небяспечна не проста для краіны, гэта небяспечна існаванню самога рэжыму», – заявіў шэф-рэдактар часопіса ARCHE Аляксандр Пашкевіч.

Размову цалкам глядзіце ў відэа вышэй.

Стужка навінаў