Аляксандр Мілінкевіч: Замест раскруткі руху мы будзем займацца грамадскай дзейнасцю


Рух «За свабоду» адмовіўся ад вылучэння свайго кандыдата на выбары прэзідэнта, а таксама не збіраецца падтрымліваць іншых кандыдатаў падчас выбарчае кампаніі. Пра гэты катэгарычны крок «Белсат» паразмаўляў з лідарам руху Аляксандрам Мілінкевічам.

Чаму рада руху прыняла такое рашэнне?

«Рух «За свабоду» не першы раз удзельнічае ў прэзідэнцкай кампаніі, і заўсёды для нас важнай мэтай было абранне адзінага кандыдата. У краіне без выбару вельмі важна паказаць, што альтэрнатыва ёсць. Мы ўключыліся ў гэты працэс. Але на жаль не атрымалася кансалідацыі апазіцыі. Таму мы прынялі рашэнне не займацца раскруткай руху, а заняцца грамадскімі кампаніямі і грамадскай дзейнасцю».

«Мы не хочам красавацца, нам патрэбна іншая Беларусь», – падкрэсліў Мілінкевіч.

Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.

Стужка навінаў