Аляксандр Мілінкевіч: Закрыццё «Белсату» – гэта трагедыя для нашага заўтра


Нельга спыняць гэткі стратэгічны праект, як тэлебачанне «Белсат», перакананы кандыдат на прэзідэнцтва ў 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле яго, закрыццё «Белсату» – гэта трагедыя не толькі для дэмакратаў, але і для ўсёй Беларусі. Важны эканамічны і палітычны дыялог Еўропы з Беларуссю, але надзвычай істотны таксама дыялог Захаду з грамадзянскай супольнасцю.

«Калі спыніць размовы і супрацу з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, то гэта будзе памылка для паслязаўтра. Што будзе з намі заўтра? Бо прыйдуць дэмакратычныя выбары абавязкова і трэба будзе іх яшчэ выйграць. Таму я лічу, што тут «Белсат» мае велізарную ролю, якую нават няма з кім абмяркоўваць, бо ўсе гэта разумеюць», – падкрэсліў спадар Мілінкевіч.

У інтэрнэце з’явілася петыцыя на падтрыманне «Белсату». Падпісаць яе можна па спасылцы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў